You are viewing [info]ja000's journal

пра хачу і ежу :)

сонца

Звычайна, мне досыць складана вызначыць чаго ж я хачу. За выключэннем толькі некаторых выпадкаў, я напрыклад, заўжды ведаю чаго я хачу ад мужчын з якімі камунікую(толькі не заўжды ў гэтым ім прызнаюся), але тут не пра мужчын, ёсьць яшчэ адно выключэнне.
Бываюць моманты, калі мне абсалютна дакладна і акрэслена прыходзіць жаданне есьці, і есьці што-небудзь пэўнае. Так у школьныя гады, бывала сядзіш на ўроку, а табе ў галаву яснае разуменне таго, што "я хачу смажанай бульбы" і ўсё, больш не пра што думаць не можаш, толькі бульба смажаная. Ідзеш дамоў, смажаш бульбу, еш і толькі тады адпускае і адчуваеш нават нешта падобнае на радасьць.
Увогуле я не гурман, так у школе мне хацелась бульбы, ва ўніверсітэце мне часта хацелася піражкоў з буфета ці булачкі з сырам, апошнія пару год узьнікалі дакладныя жаданні сушаў, сыра, супа-пюрэ, салёных агуркоў, марынаванага часныка.
Апошнія два месяцы мяне пацягнула на салодкае. Перыядычна хочыцца торта. А самая актуальнае - жэле. Да, пры чым патрэба ў торце так і незадаволена, а вось патрэба ў жэле задавольваецца рэгулярна. 
А ў вас бывае такое: калі абсалютна дакладна і востра разумееш, што хочаш якую-небудзь канкрэтную ежу?

Tags:

Mar. 12th, 2012

сонца

Я живу в позиции "цугцванга", когда оказывается, что самый полезный ход - никуда не двигаться.

Mar. 6th, 2012

оу

Ня ведаю, што гэта толькі што здарылася, але думаю, варта ў сабе гэта культываваць :)
Захацелася напісаць, што небудзь харошае, вясёлае, бодрае, ОУ!
Проста так. Напэўна тонны нерэалезаванай пяшчоты трэба кудсьці дзяваць, а то яны складуюцца-складуюцца, спрэсоўваюцца і пераўтвараюцца ў адно, банальнае, але адчайна эмацыйнае ОУ!
Быў бы хто-небудзь побач я б яго патрэсла радасна і казала бы - пайшлі гуляць, есьці марозіва і катацца на каруселях.
Ебсель, каруселей яшчэ няма!

Кароче, прыліла неабузданая радасьць :)
з.ы. не да дабра гэта!

Mar. 2nd, 2012

3, 14

Зусім не мой стыль, але вельмі-вельмі зараз кладзецца на тое, што адбываецца са мной...

Tags:

Feb. 13th, 2012

думс

Апошнім часам, калі нешта тлумачу, нават сабе, то пачынаю аднекуль здалёк. Падбіраю словы, спрабую пазьбягаць яснасьці і радыкальнасьці, мяне саму гэта дзіка раздражняе. Быццам бы баюся кагосьці пакрыўдзіць, ці баюся, што пра мяне будуць кепска думаць. Хаця, па вялікмі рахунку, унутры сябе я абсалютна чотка разумею, што мне ў прынцыпе даўным - даўно напляваць як кепска пра мяне будуць думаць.

Дорага меркаванне толькі некаторых. І напэўна ёсьць страх, што менавіта гэтыя "некаторыя" апынуцца ў ліку "усіх астатніх". І ў той жа момант існуе адчуванне адстунасці любога ўплыву на сітуацыю. Ну, апынуцца тыя некаторыя ў ліку ўсіх астатніх - але як гэта ад мяне залежыць? А ніяк! І нічога не зьмяніць і ні на што не паўплываць.
А асьцярожнасьць сядзіць недзе на падкорку і не дае дагаворваць, не дае быць сьмелай. І рухі нейкія дурацкія і мыканне ды фыканне.
Адчуваю сябе трынадцацігадовым падлеткам, у якого ў галаве вельмі шмат думак: пра сябе, сьвет, людзей, дабро і зло і пра тое, як павінна ўсё быць, але яго моўны апарат не пасьпевае за бегам думак, і ў ясныя сказы яны не складаюцца.

Я часта думаю, што як бы прасьцей стала жыць, калі б для таго, каб стала ўсё-усё харашо было дастакова толькі трох словаў "Я цябе кахаю". І шкада, што ў рэальным жыцці гэтыя словы ня толькі нічога не вырашаюць, але і часьцей за ўсё - робяць усё яшчэ горш.

цікава

азірнісь
А Вы калі-небудзь думалі пра "чувственную жізнь" сваіх блізкіх родзічаў (бацькоў, братоў, сесцёр)?
Ну, тыпу, ці кахае мама - папу?
Ці кахаюць яны ўвогуле?

Нікому Нічога Ня_будзе

думс
Дзіўная штука, але раней я верыла, што ўсё, што чалавек па жыцьці робіць (добрае, кепскае) яму пасля ўзгадаюць. Я не заганяла гэтую веру ў тэарытычную справядлівасьць у рамкі Вялікага суда, ці  "закона бумеранга", але нейкая вера ў “адгукнецца” заўжды была.
А зараз я думаю, што нічога не будзе: не адгукнецца і не залічыцца, ні суда з шалямі, ні бумерангам па лбу, ні сьвятла, ні нават спакою.
Бо, нават, калі гэта ўсё ёсьць, і я зараз наіўна памыляюся, хіба  гэта  падштурхоўвае мяне да забойстваў, подласьцяў і мерзасьцяў?  А хіба раней я адмаўлялася рабіць нягодныя для мяне рэчы, па прычыне таго, што баялася што мне гэта адгукнецца? Ды не, не рабіла і ўсё, не хацела. І зараз не хачу.
А калі падумаць, пра гэтае “адгукнецца” як пра суцешальную мантру, тыпу “ты мне балюча, але будзе балюча і табе - жыццё цябе паб’е”. Хіба мне ад гэтага лягчэй? Ды, не.  
У прынцыпе, з чаго я ўзяла, што калі жыцьцё будзе "біць" майго крыўдзіцеля, ён зразумее, што яму зараз дастаецца з-за мяне? Ды ён можа даўно забыўся пра мяне, а можа і ўвогуле сьвята верыў, што ён нікога не крыўдзіў. (Што, ў прынцыпе, таксама можа быць праўдай. Таму што людзі крыўдзяцца ў незалежнасьці ад таго крыўдзілі іх насамрэч ці не. Але зараз усё ж такі не пра гэта) Кепскія людзі ўсё роўна ёсьць, і будуць, і нічога ім за гэта ня будзе, так жа як і харошым.
Нікому нічога не будзе, ні за што, акрамя асабістага маральнага задавальненя. І гэтае асабістае маральнае задавальненьне і ёсьць мерай усяго, а не якое-небудзь там адабрэньне на Вялікім судзе, ці радасьць за тое, што бумеранг праляцеў міма.

Карацей, аб чым гэта я. А да, аб тым што ўсім даўно вядома. Адзіны з кім трэба жыць в ладу – гэта са сваім сумленьнем. І ва ўсіх яно рознае. А чакаць, што нехта забаіцца і памяняе свае абшары сумленьне на мой вузкі калідор, не варта.
Мой вузкі калідор – маё шчасьце і мне з ім жыць :)

(Я гэта тут напішу, каб не забыць)
__________________________________
Усё вышэй напісанае не мае дачыненьня да актуальных падзеяў, навінаў і сучаснасьці. Зьяўляецца абстрактнымі разважаньнямі аўтаркі блога і не прытэндуе на ісьціну ў апошняй інстанцыі. 
азірнісь
Аднойчы стала сьведкай размовы  двух разумных людзей, адзін прапаноўваў другому свае прафесійныя паслугі, а другі з лёгкім здзіўленнем сказаў: Вы ж ліберал, будзеце нам дапамагаць? У адказ я пачула такую фразу: Я беспрынцыпны і не ганарлівы, таму магу і вам дапамагаць.

Памятаю, што я тады падумала: фу, якая гадасьць! Але праз пэўны час зразумела, што гэты адказ больш шчыры, чым  адказы шматлікіх людзей. Большасьць людзей па суці беспрынцыпныя, бо прынцыпы іх існуюць толькі дэкларатыўна, а як даходзіць да справы, то лопаюцца як мыльныя бурбалкі. Ці некаторыя заяўляюць свае прынцыпы, каб здавацца загадкавай ці моцнай асобай, але мяняюць іх з кожным новым каханкам/каханкай.

Я беспрынцыпны, - кажа табе суразмоўца ці часовы партнёр па працы, і ты ведаеш, што ад яго чакаць, ты ведаеш, да якіх межаў яму давяраць, і ты ведаеш на колькі на яго можна спадзявацца. Такіх людзей  я меньш апасаюся, чым тых якія кажуць: “клянусь”, “я ніколі гэтага не зраблю”, “гэта не ў маіх прынцыпах”, “я апранула гэта толькі для сябе”.  

Я магу пагадзіцца, што быць прынцыповым – глупа, вельмі складана і часта гэта закрывае шляхі.  Лепш тады быць беспрынцыпным, але адкрыта пра гэта заяўляючы,  ты заяўляеш прынцып, як не парадаксальна гэта гучыць. Прасьцей за ўсё быць подлым, заўляць прынцып і выконваць яго толькі тады, калі выгодна. 
Мець прынцыпы – прыгожа, смела, так па геройску і я, у тэорыі, разумею людзей якія гуляюцца ў прынцыпы, бо большасьць людзей не будзе з табой тады, калі ты здрадзіш сваім прынцыпам, а меньшасьць, якая гэта ўбачыць, альбо апраўдае цябе, альбо будзе лічыць гаўном. Апошніх можна запісаць у ворагаў і падбадзёрваць сябе тым, што чым ты неардынарней, тым больш людзей цябе не разумее.

А калі казаць каротка: людзі пакідаюць за сабой права подла хлусіць, а я пакідаю за сабой права грэбаваць такімі людзьмі.
азірнісь

Калі я вучылася на першым курсе са мной у групе вучыўся малады чалавек, звалі яго Жора, і напачатку мы з ім не зсябраваліся. Не тое каб мы былі ворагамі, а проста таму што група была вялікая, не прымецілі адно аднога, ну і вучыліся сабе спакойна. Праўда, пасля першай сэсіі мы такі зсябраваліся, я нават не памятаю якім чынам, што стала пачаткам, але мы пачалі разам “тусавацца”. Мы хадзілі разам на перапынкі, сядалі побач на лекцыях і стараліся трапляць разам на заняткі па спецыяльнасьці.

У нас быў сумесны эцюд. У выходныя мы разам гулялі ў горадзе, фоткаліся на Зеніт, штовечар хадзілі разам у тэатры (нічога рамантычнага, у нас была такая вучоба) і нават зьбіраліся разам перапаступаць пасля першага курса ў іншае ВНУ.
Жора пасля летняй сэсіі забраў дакументы і пайшоў паступаць у іншае ВНУ, як і зьбіраўся, а я застался. 

У канцы жніўня, калі трэба было задумацца аб тым, што хутка в універ на пары, мяне палохала адна думка: Як мне быць бяз Жоры? У той момант, маё жыццё стала пустым, у ім не стала сябра, як мне тады здавалася - сябра.

Нет, ніхто нікому не нарабіў гадасьцяў, ніхто нікому не здрадзіў, проста шляхі разышліся, проста побач зьявіліся іншыя людзі.  Яго месца занялі іншыя знаёмцы, маё месца занялі іншыя знаёмыя. І я пасля сустракала Жору ў метро, і мы перакідваліся некалькімі словамі, але не было больш ні пякучага пачуцця спустошанасьці, ні смутку, ні шкадавання што кагосьці згубіў.

Проста Жора быў не сябра, Жора быў чалавек з якім я праводзіла нейкі час у сваім жыцці. І гэта не крыўдна і не балюча, проста не ўсе тыя людзі, якія побач – сябры.

Я гэта тут напішу, каб больш не забываць...

Nov. 4th, 2011

думс
ЖЖ – забытая прастора, перапосты, рэдкія допісы фрэндоў пра жыццёвыя падзеі.

Адчыняеш сваю старонку, глядзіш, нават пачынаеш нешта пісаць і ўсё выдаляеш. Быццам бы няма чаго сказаць, быццам бы нічога не здарылася. Раней я гулялася ў словы, дакладней, я размалёўвала сваё жыццё гульнёй у словы. Людзі гуляюць, хто з чым, нехта са словамі, нехта з іншымі людзьмі. 

Пусты файл Wordа, курсор міргае, а ў галаве сказы-сказы, словы, гульня… а пасля СТОП, усё ўжо была, нават тое што я адчуваю, што “ўсё ўжо было “– ужо было. 
Людзі, падзеі, адчуванні і боль – усё паўтараецца, і часьцей і часьцей я кажу сабе:  СТОП! Мне не патрэбны гэты гемар, нада валіць. І звальваю, падалей ад сябе, ад іх, ад думак, жывеш з таемнай марай растварыцца ў прасторы, і каб ніколі не было і каб ніхто не заўважыў.

Часам, я думаю, што магла бы расказаць тысячы гісторый, пра клуб аматараў шахмат, пра залатых мальчыкаў і прытарных дзевачак, пра галантных мужчын і пра здрады здраднікам, пра дазволы і забароны крывых каралеўств, але я кажу сабе: СТОП! Вы і так усё гэта ведаеце.  

///праглядая статыстыку наведванняў свайго блогу, часта думаю, што некаторым асобам, тут няма чаго рабіць, яны ўжо шмат чаго нарабілі.

Tags:

delete

азірнісь
У гэтым жж засталося з чатыры дзясяткі запісаў, толькі тыя якія зроблены пасля вяртання...
Доўга вагалася. Як выкінуць хлам з дому, ці старыя шмоткі, якія здаецца і не дзіравыя, але насіць ужо ня будзеш... трымаеш іх, і думаеш: а раптам спатрэбіцца...
Успаміны. Не бывае такога раптам, калі яны мне спатрэбяцца. І не варта строіць з сябе кісельную барышню, якая песьціць сваё мінулае - втопку, маё мінулае ў мінулым і пайшло яно ў дупу.
Ёсьць рэчы якія я не забуду, ёсьць сітуацыі з якіх я зрабіла высновы, ёсьць людзі якіх я не падпушчу да сябе. Сцёрта - не значыць забыта.
Ёсьць такія людзі: яны не захоўваюць старыя фоткі і крывяцца, калі нехта дэманструе ім іх у дзіцячым садку ці з касічкамі ў трэцім класе, яны не вітаюцца з хлопчыкамі з якімі сядзелі за школьнай партай, яны не шукаюць хлопца з якім першы раз пацалавалася на аднакласьніках, яны не ходзяць на сустрэчы выпускнікоў, проста таму што яны нават не хадзілі на выпускныя, яны ні за што не трымаюцца, таму што ўсё часова, таму што ўсё крохкае, таму што ўсё мінае - патрэбны толькі час.
І чаго ўж там, камусьці наканава быць па жыцці гэткімі мішкамі Тэдзі: мягкімі, мімішнымі, з водарам цынамона і яшчэ якой-небудзь сладкавата-пяшчотнай хрэні, а нехта заўжды застанецца букай, што глядзіць з-пад ілба і кажа колкасьці, хто не здымае на незнаёмыя і часьцяком на знаёмыя нумары, але яму ўсё роўна званяць і завуць гуляць, вось такая любовь.

Вегас на 11 сутак

сонца
- А вы девчонки, как ночь провели? Мы отлично: слетали в Вегас, сигары, девушки, джакузи, виски, суши, короче – всё что хочешь.
- Ага, суши из овсянки, мы тоже сегодня пробовали.

Так жартаваў адзін з хлапцоў перад пачаткам судоў на усімі намі. А што яшчэ было рабіць, на пярэдадні мы ня кепска правялі час: згодна пратаколаў, усе хлопалі, топалі ды заміналі праходу грамадзянаў. У глыбіні душы кожны з нас спадзяваўся на штраф, але кожны разумеў, што спадзявацца не выпадае. Калі першая з нашай топаючай кампаніі вярнулася з свайго суда са слязьмі на вачых і адказам: “10 сутак”, кожны падумаў, “хоць бы гэта быў максімум які даюць”. Аказалася што сёння максімум 13 сутак. Кожны з нас атрымаў свае пастановы суда, адную дзяўчынку ўзнагародзілі штрафам у 20 базавых, затое мужа і свёкра забралі на суткі. У кагосьці на судзе не было нават сведкаў, у кагосьці былі адвакаты і прэса, але прысуды ад гэтага моцна не зьмяняліся.

У 16.10 мы былі ў сваем Вегасе на бліжэйшыя, для мяне, 11 сутак. Бугрыстыя сьцены, брудныя, быццам бы аб іх церліся сотні бамжоў пры чым ад столі да падлогі, пракуранае і цёмнае памяшканне, адно невялікае вакно і драўляны насьціл, у побыце проста – сцэна. Аказалася, што калі ты трапляеш у Вегас пасля 15 гадзіны, то вячэру на цябе не заказваюць, таму да раніцы пятніцы(з улікам што не елі мы з серады дня) з ежы мы нічога не атрымоўвалі, ды і вады не было, толькі тая што цячэ з іржавага крана і аддае хлоркай. Нам як сапраўдным куцілам у ночы выклікалі “хуткую” – дзяўчат выварочвала ад неімавернай колькасьці задавальненняў казённага дома. Зрэшты, пасля ранішніх сушаў з аўсянкі стала лягчэй і жыццё стала наладжвацца.

Часам ад “шчасьця” хацелася заплакаць, але мая псіхіка адказала на ўсе падзеі эмацыйнай блакадай, нічога для сябе не вырашая, я зразумела, што ныць, разводзіць соплі і шкадаваць (сябе, час, усё на свеце) не мае сэнсу, бо пуцёўка ў Вегас не мае іншых умоваў, акрамя як адбыць яе да канца. Я з засяроджанна чытала кнігу, спачатку адну, потым другую ў перамешку з трэцяй, і закрэслівала дні на закладцы. Радавалі перадачы і тэлеграма, мама здолела ўсунуць у першую перадачу маленькую шакаладку, гэта была радасьць для ўсёй камеры.
Я пазнаёмілася з шчасліўчыкамі, якім выпала наведаць Вегас, па тым жа прычынах што і мне: адна дзяўчынка Воля толькі скончыла школу, зьбіралася падаваць дакументы на канструктара вопраткі, малюе і шые сама, мяняе фрызуру перад кожнай серадкой, чытае кнігі па начох, ёй пашэнсіла, што ў Вегасе круглыя суткі гарыць слабае сьвятло. Другая дзяўчынка, Даша, таксама не пасьпела падаць дакументы ў ВНУ, аказалася што ў нас з ёй шмат агульных знаёмых. Яшчэ адна Воля, недаўна звольнілася з працы, з Акадэміі Навук, і Елена, маці аднаго з палітвязьняў, нашыя 10-11 сутак, у параўнанні з яго прысудам сапраўдны Вегас, таму не варта было наракаць на лёс.
Пасля вячэры мы хлопалі ў ладкі, разам з суседнімі камерамі. Кожны вечар Воля залазіла на перагародку паміж умывальнікам і талчком, каб дацягнуцца да венціляцыі:
- 2.0 – прыём, - казала яна.
- 1.9 – прыём. Адказвалі ёй суседзі.
- Як там вашыя сушы і джакузі?
- Супер, толькі што лёталі з дзёўкамі на пляж.
У камеры знайшлі гранату злепленную з хлеба, спачатку хацелі забраць сабе – на памяць, але ў апошнія дні, калі нас пераводзілі ў іншыя “апартаменты” вырашылі падарыць адной з “паставых міліцыянераў” пад пазывным Каця, за яе ўпорнае нежаданне праветрываць нам камеру і весьці сябе па чалавечы.
Карацей, поўны Вегас.
Калі я ехала да дому, я думала пра свой колер скуры, пра сінякі на плячох ад драўлянага насьціла і пра тое, што героем я сябе зусім не адчуваю. У нас паўкраіны такіх герояў, калі не рэальных, то патэйцыйных. Зрэшты і ахвярай сябе таксама не адчуваю, бо не хочыцца быць слабай ва ўмовах, калі галоўная мэта ўладай менавіта і зрабіць цябе слабым. Вегас і Вегас, хаця можна было пражыць і бяз яго, нават не магу сказаць, што для мяне гэта досьвед, прынамсі бяз гэтага досьведу можна жыць. Зараз я дакладна ведаю, што няма чаго там рабіць і адзіныя каму там сапраўды месца гэта міліцыянам, якія там працуюць.
Можа быць такімі пасадкамі сістэма спрабуе запалохаць, азлобіць, ці растаптаць людзей, я ж адчуваю, што нічога з гэтага ва мне зараз няма, ёсьць толькі цьвёрдая ўпэўненнасьць, што настане дзень, калі кожны апынецца ў тым Вегасе, які сапраўды заслугоўвае.

Jul. 18th, 2011

думс
У маім вакуме няма трэння, як і павінна быць у вакууме, і інэрцыя бясконцая.
Аднойчы даўшы рух нейкай часьцінцы, яна рухаецца і рухаецца, бьецца аб сьцены і рухаецца, па інэрцыі. Гэты інэрцыйны рух раздзірае мяне знутры, гэты інэрцыйны рух бародзіць у маім арганізме крывавыя танэлі.
Колькі, блін, можна!

Jun. 30th, 2011

сонца
Гэтым летам модныя транзіты, ці зусім без нумароў. Пралетаем на жоўты разам з нейкай аўды. Не люблю, калі ў тых хто едзе побач грае гучна музыка, зачыняю вокны і слухаю сваю, адна, бяз спадарожнікаў і пабочных аўто. Жыццё становіцца весялей, хутчэй і прасьцей, калі б яшчэ не было тых, чые нумар памятаеш на памяць ад таго, што даўно выдаліла іх з запісной.
Капанія, паніманія, разборкі, нервы, тлумачэнні і ўсё гэта дзеля чаго? Дзеля таго, каб цябе зразумелі? Няўжо так трэба, каб побач быў нехта той, хто так туга разумее цябе? Я заўжды хачу, каб было ўсё проста, а заўжды апынаюся ў павуціне складанасьцяў, немагчымасьцяў і шматзначных “але”. Да ўж, відаць, у патемных кутках свядомасьці мяне гэта забаўляе і дае глебу, для роздумаў.
Да ўж, хутчэй бы мне гэта ўсё надакучыла.
сонца
У мяне ёсьць дыск, там сабраны ўсе альбомы Наўцілуса, нават ня ведаю колькі там песень, ні разу не даматывала да канца. Слухаю я гэты дыск у машыне час ад часу. З палутары соцен песен, мне падабаюцца та ўсяго з дзесятак :)))
Пра мае адносіны з музыкай я ў гэтай жжшкі пісала ўжо, таму не варта паўтарацца.
Але, вось тое, што я слухаю зараз па некалькі раз.
Пры чым спачатку Жажду, а патым Одінокую птіцу.


Жажда )
да і пазычу тэг :)
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Jun. 6th, 2011

думс

Марыё Пьюза пісаў: Предательство нельзя прощать…

Цэзар не ажаніўся з Сервіліяй, таму што “она была не вне подозрений”. Яна здраджвала свайму мужу з ім - Цэзарам. Гэта вядома ў нечым мастацкі вымысел, але нешта ў гэтым ёсьць. Калі чалавек можа здрадзіць аднаму, то значыць ён можа здрадзіць і табе. Справа не ў асобе якой здраджваюць(хаця і ў ёй таксама), але больш ў асобе якая здраджвае, якая пераступае рысу, мяжу.

Мяжу не пераходзяць ТОЛЬКІ АДЗІН РАЗ, мяжу пераходзяць раз і назаўжды.  

И не важна предают тебя или изменяют тебе, гэта ўсё роўна здрада.

Jun. 2nd, 2011

3, 14

Мир катился в тартарары.
С курсами валют, без курсов, без валюты, с душными пустыми магазинами, со скисшим молоком и ёклым маслом, всё приходило в негодность – продукты, правила, люди. Женатые мужчины изменяли с замужними женщинами, между отвозом чад в дет. сад и утреней планёркой у начальства: в впопыхах, на бегу, в душных салонах личных авто.
Мир рушился. Мой мир в очередной раз рушился. Это конченное очарование разочарований, песен на repeat и клятв никогда не делать одних и тех же ошибок.
Мир рушился. Не было сил это останавливать, брать себя в руки, бросаться в омуты новых замутов и наперекор всему скалить зубы.  Не было сил посылать обидчиков к чертям, в сотый раз разбираться, кто же всё-таки сволочь и зачем это надо было начинать.  Не было больше сил.

адчуванні, між іншым...

азірнісь
Пасля дальніх паездак на машыне некаторы час не магу пазбавіцца адчування, што я еду. Ужо дома сяджу, а недзе ў затылку яшчэ еду і на паваротах хуткасьць збаўляю. Непрыемнае, між іншым, адчуванне.
Сёння ў дарозе грала песьня Наўцілуса "Крылья", песьня, я яе даўно ведаю, а неяк зараз словы зачапілі. Раней у нас сапраўды быў час...
І "Мне хочется плакать от боли Или забыться во сне" гэта сто разоў "Да"

____________________________
Мы все потеряли что-то
На этой безумной войне
 

***

думс

Закруціліся марудныя шасьцярэнкі, запрацаваў канвеер па вытворчасьці іржавых цьвікоў. Люстэркі крывога валадарства пакрыліся пылам, а скрозь плітку на падлозе  прасочваецца балотная жыжа.

І не варта вінаваціць кагосьці ў тым, што балоту патрэбна сьвежая крывя, свежая падаль, свежая дзічына, як мужчынам патрэбна свежае цела, для маркотных гульняў, для новых закаханасьцяў, для новых крокаў наперад. Быцам бы наперад. І ніхто не ўзгадае імёнаў, гарадоў і водару, толькі лічбы і то не заўсёды і не ўсе. І адлічваюць календары выходныя і сьвяты, і бурліць  балотная жыжа пад пліткай крывых палацаў,  як бы цячэ жыццё ў бязжыццёвым балотным смуродзе.

І так складана атруціцца, таму што па венах цячэ атрута крывога валадарства і немагчыма адрачыся  ад агеньчыкаў на балотах, і хваравітая бледнасць, і дрыгаценне рук і страта голасу, права і голасу. І адчуванне загнанасьці робіцца звыклым, быццам бы ляжыш у вільготным куце і набіраеш вільгаць у сябе, набіраеш жыжу з пад пліткі, смурод і цвіль. І ўжо не адчуваеш холаду, мружыш вочы на сьвет і сумняешся, ці ты ёсьць чалавек.

Продавцам святого

зайкін

Я не люблю, когда мне предлагают Бога на улице, в переходе метро или специально придя в помещение, в котором я на данный момент нахожусь. Я не люблю, когда мне говорят «не грустите, Бог  любит вас» и стараются всучить книгу, подтверждающую эту любовь.  
Побойтесь Бога, не надо всучивать его в переходах метро, в тесных магазинах и на чужих рабочих местах.
Не надо за меня молиться, я у Бога в бан - листе, давно и безутешно. Мы с ним так договорились.

Apr. 19th, 2011

азірнісь
Мне, напэўна, трэба нарабіць глупасьцяў, гадасьцяў і адпомсьціць. Ні камусьці канкрэтнаму, а проста выпадкова, стрэліць па старанам...  Так жа заўжды, хтосьці робіць балюча, а помсьцім бязвінным, помсьцім проста, каб адыграцца, тыпу лік зраўняць. Мне, праўда, трэба пастарацца.
2:0 не на маю карысьць.

Apr. 16th, 2011

зайкін

Бывает, говоришь с человеком, смеёшься с ним, а на самом деле хочется плакать, чёртовые, ненавистные мне, пошлые трагедии, они должны были происходить не со мной и не на этих площадках.

... говоришь с человеком, смеёшься, а на самом деле хочется плакать, и не потому что с ним плохо, а потому что знаешь, что без него невыносимо. А без него будет всегда.

Где у меня кнопка, что бы это выключить?

Tags:

ІМХО. нікому не ў крыўду

3, 14
Я, магчыма, жорсткая і амерзіцельная тварь, але няма ва мне спачування. Мяне ванітуе ад фрэнд стужкі з запісамі пра тое, як яны спачуваюць, як сплаціліся людзі, як перажывуць, як вытрымаюць. Да, там у метро, маглі быць мае сваякі, мае сябры, магла быць я, і была бы параненай, была бы забітай, і не было б шкада, не было б саплівых і бесталковых спачуванняў.

Ведаеце чаму? Таму што гэтая ўлада не першы раз забівае сваіх грамадзян, яна прыніжае вас, нас, мяне разам з вамі, да выбараў, пасля выбараў, пад час выбараў, яна сажае ў турму, яна правярае дакументы, яна падымае кошты і не прадае валюту, яна абыходзіцца з вамі, намі і са мной як з быдлам, і як быдлу падсоўвае тэракт, каб мы расьцякліся ў спачуванні і шкадобе да саміх сябе. Прыніжаныя да гэтага, запалоханыя зараз і з кветкамі і думкамі “А там жа загінулі людзі”.

Я, магчыма, жорсткая, але думаю, што там у 17,56 ехала та большасьць, якая ў звычайным жыцці кажа: “я не цікаўлюся палітыкай, я проста жыву”. Дык вы не цікавіліся, вы думалі вас гэта абміне, нават, калі вы набывалі лішні пакет грэчкі і стаялі ў чарзе за далярамі вы ўсё ж суцешалі сябе, тым што вы не цікавіціся палітыкай, вы проста зараз у такім стане, але вы выкруціцеся, усё будзе добра. Але вось, не абмінула, вы ўсё сваё жыццё хаваліся ад палітыкі: пасіўна выбіралі, пасіўна пратэставалі, пасіўна карабкаліся ў брыдкай жыжы, і вось, хіба гэта не палітыка? А той, хто быў не пасіўным, стаў бесталковай ахвярай большасьці. Большасьці, якая і зараз мяркуе, што не цікавіцца палітыкай і стаіць паза ёй.

Калі ў нас Такія сілавыя структуры, Такое КДБ, такое вялікае і вездзесущее і не здольнае забясьпечыць ВАМ, НАМ, МНЕ бясьпеку. І зараз вы нясеце кветкі, ставіце сьвечкі, шчыра спачуваеце загінуўшым, замест таго, каб узяць за яйца кожнага кончанага мента, які пасіўна ці актыўна бароніць гэтую ўладу, УЛАДУ, якая не першы раз забівае сваіх грамадзян, толькі каб, чарговы раз выклікаць у вас бесталковыя адчуванні спачування, бяздапаможнага спачування.

Я не магу іспытваць спачуванне, напэўна, я не заточана пад гэта. Несправядлівасьць выклікае ў мяне жаданне абаряняць, помсьціць, тым, хто робіць балюча бязабаронным і бязпадстаўна.
А мы зноў праглынем, перажывем, пацерпім.

ЖЖшнае

сонца
Вы калі - небудзь перачытваеце старыя-старыя жж запісы сваіх сяброў?
Я - ніколі. Ніколі да сённяшняга дня.)
Сёння залезла да [info]div4ina_is  і як пачала чытаць яе старыя запісы і так мне стала добра.
Бывае так, што мінулае выклікае толькі дрож і брыдкія адчуванні, як быццам бы скрэжыт пенапласта па шклу, хочыцца закрыць вушы, зьбегчы, што-небузь выпіць ці зьесьці бо гэтае дэжавю, успаміны выклікаюць непрыемныя адчуванне недзе ўнутры, іх хочыцца заглушыць. Я не люблю чытаць свае старыя пасты, часта чырванеешь за іх наіўнасьць, за іх откровенность, і нават не за откровенность літар, як за откровенность чувств. Сваё я не чытаю бяз пільнай патрэбы, сваё я забываю ўсімі сродкамі.
А вось выпадкова пачаўшы чытаць старыя пасты Ірыны мне стала радастна, былі пасты дзе мы былі яшчэ не знаёмы, пасля былі запісы дзе мы ўжо сябравалі. Там ёсьць і маё мінулае, але тое, якое мне прыемна ўзгадваць.
Дзякуй.
Чамусьці падумалася, што, нават, калі сваё мінулае прыходзіцца хаваць у чулан і забараняць узгадваць, то ў сяброў заўжды знойдзецца з пару дзесяткаў успамінаў(а то і соцен) якія будуць грэць душу і выклікаць усьмешку і нават адчуванне спакойнага шчасьця.

Mar. 16th, 2011

оу
Я зноў люблю Depeche mode!

Mar. 12th, 2011

Feb. 18th, 2011

думс
Предательство нельзя прощать хотя бы потому, что сами предатели никогда себе не простят собственного предательства, а значит, будут всегда опасны – и предадут ещё.
Марио Пьюзо. Крестный отец
                                                     
і для мужчын.

Ты подчинялся в своих поступках женщинам — а женщины, они на этом свете только помеха делу, хотя на том, разумеется, попадут в святые. Зато мы, мужчины, будем гореть в адском пламени.
Марио Пьюзо. Крестный отец


нармуль
Увогуле, я чалавек бяз фанатызмаў, адзіны мой фанатызм / слабасьць / скрайнасьць - пачуцці ды эмоцыі, але тут не пра гэта.
Хацелсь бы сказаць, што я прывязваюся да рэчаў, што адчуваю сябе не ў сваёй талерцы, калі забываю апрануць любімы пярсьцёнак ці завушніцы, але пасля таго, як адзін любімы пярсьцёнак я згубіла ў Купалаўскім тэатры, другі - забыла ў прыбіральні цягніка "Менск - Варшава", застаецца прызнасьц, што да рэчаў я стаўлюся спакойна. Першыя пяць хвілін, як згубіла, перажываю, пасля - не пераймаюся. Але зараз распавесьці хачу пра гадзіннікі.
У мяне заўжды быў наручны гадзіннік. Да 11 клясы я насіла аграмадны электронны гадзіннік, ён быў вельмі вялікі, дурацкі, але прыкольны.
У 11 клясе бацькі мне набылі акуратны, просьценькі, маленькі кварцавы гадзіннік Calvin Klein у ПЕРАХОДЗЕ МЕТРО на Кульку за тры капейкі. Вядома, не швейцарская якасьць, і там, здаецца, сумленна было напісана made in china, але гадзіннік быў харошым. Самае класнае ў ім было, тое, што падложка на якой быў цыферблат зьмяняла свой колер у залежнасьці ад асьвятлення, у звычайным стане яна была чорная, але ад сонца магла станавіцца сіняй, зялёнай ды карычневай. Ня ведаю ці было так задумана, ці можа быць гэты гадзіннік быў увогуле небясьпечны для здароўя, але мне ён падабаўся. Ён па-сутнасьці і не зламаўся, проста я яго ўраніла і ў яго выпала шкло. 
Пасля сябры мне падарылі вялікі жоўты гадзіннік. Насіла я яго прыкладна паўтары гады, а пасля ў ім парваўся рэмяшок.
Ужо гады тры я хаджу бяз гадзінніка, былі ў мяне "залётныя катлы" з коткай, вялікія, чорныя, з лакаваным рэмяшком, але нешта не пакаціла і не змагла я іх доўга насіць.
Учора ноччу я такі вырашыла прыдбаць сабе гадзіннік. Паглядзім, калі не перадумаю, то заўтра на маёй правай руцэ будуць чорныя Calvin Klein, толькі зараз, нажаль, не за тры капейкі.)

Feb. 13th, 2011

3, 14
Раньше я могла писать. Что-то простое, что-то трогательное, что-то, что чувствовала. Я немею от невысказанных мыслей, от перегоревших нервов, от страха, что лишнее, что не так, что не то. Междометиями, знаками, взглядами, нервными движениями рук. У каждого в жизни есть, был или будет человек, который сможет разобрать тебя на части и забудет/не захочет собирать назад.

Никто никому не ломает жизни - ломают стержни.
Ломают грифели в карандашах.

Feb. 9th, 2011

зайкін
Гэты горад накрыла пенапластавым сьнегам.

Скрозь музыку, роздумы пра важнае, неважнае, паміж сумневамі: прымаць рашэнне ці адкласьці на тыдзень, месяц, год… прадзіраецца пытанне, якое я спрабую зьнішчыць кожны раз, але яно ўсплывае ізноў: Навошта садзіцца ля вакна, калі ты ня едзеш да канца?

Latest Month

March 2012
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com